У беластоцкім клубе Balance адбыўся канцэрт, на якім выступілі Kurwadziki, праект Rastate і вядомы беларускі гурт Dzieciuki ў акустычным фармаце.

Пра выступ кажа Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki:
-Гурт выступіў класна. Мы рэдка выступаем акустычна, але мне падаецца, што можна было б у гэтым накірунку развівацца таксама, бо гэта цікава.
Па словах Алеся Дзянісава, яго цяперашні гурт Dzieciuki не падобны да праекту «Людзі на балоце», які больш за 15 год таму з’явіўся ў Гародні і выконваў акустычныя кампазіцыі:
-Альбом амаль запісаны быў у 2012-13 гадах яшчэ ў Гародні, але мы яго ўсё ніяк не можам давесці да розуму. Тады, калі выйдзе гэты альбом, гурт “Людзі на балоце” афіцыйна будзе лічыцца распаўшымся. А зараз гэта такі “лятучы галандзец”.
Ужо сёння, 7 лютага, Алесь Дзянісаў выступіць разам з гуртом Kurwadziki ў сталіцы Літвы Вільні у прасторы Zolak.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






