Міжнародны адвакат Алесь Міхалевіч раіць беларусам, якія знаходзяцца ў вышуку ці маюць крымінальныя справы ў Беларусі, асцярожна выбіраць краіну для адпачынку:
– Калі людзі знаходзяцца ў групе рэальнай рызыкі, то перш за ўсё трэба выключыць тыя краіны, якія карыстаюцца так званай базай СНД, якую дэ-факта вядзе Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі. Гэта такія краіны як Арменія, Азербайджан і ўся Сярэдняя Азія. Безумоўна, я не згадваю пра саму Расейскую Федэрацыю, якая цалкам забароненая.

Па словах Алеся Міхалевіча, ён не раіць беларусам наведваць нават такія папулярныя краіны як Турцыя і Егіпет:
– Гэтыя праблемы могуць быць для тых, у каго ёсць вялікая рызыка падачы ў Інтэрпол. Гэтая рызыка перш за ўсё у тых, калі вы ведаеце, напрыклад, што апроч чыста палітычных артыкулаў у вас ёсць вялікая верагоднасць, што ёсць нешта з эканамічных. Напрыклад, часта маскіруюць палітычныя артыкулы пад нясплату падаткаў. Менавіта такая сітуацыя была ў крымінальнай справе, звязанай з інфармайцыйным агенствам БелаПАН.
Алесь Міхалевіч упэўнены, што беларусам, якіх шукаюць у Расеі і Беларусі, ні ў якім разе не трэба наведваць краіны Афрыкі і Азіі, апроч Сінгапура.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя