BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Мінаў: Адкючэнні элекраэнергіі ствараюць жыццёвыя праблемы

Ва Украіне трывае адключэнне святла. Разам з тым, людзі ўжо прыстасаваліся да бягучай сітуацыі, успрымаюць яе як норму ваеннага часу. “Галоўнае – гэта поспехі на фронце”, – распавёў Госць Рацыі, беларускі журналіст, які цяпер жыве ва Украіне, – Алесь Мінаў.

Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль:

РР: Як выглядае сітуацыя ва Украіне з вайной, вашымі вачыма? Што прыцягвае ўвагу і чаму?

Алесь Мінаў: Найперш прыцягвае ўвагу тое, як усе гэтыя дзеянні ўплываюць на побытовыя ўмовы людзей і на мяне ў тым ліку. Ужо тыдні паўтара – два дзейнічаюць адключэнні электраэнергіі, па графіку, але графікі даволі шчыльныя. Выходзіць, што час, калі электрычнасць ёсць у кватэры, – гэта тры-чатыры гадзіны на дзень. Астатні час яе альбо хутчэй за ўсё няма, альбо зусім няма. Гэта, канешне, аказвае ўплыў на жыццё. Таксама адключэнне энергіі ўплывае на сувязь, бо шмат вышак аператараў застаюцца без энергазабеспячэння. Адпаведна якасць сувязі кепская. У крамах перастаюць працаваць тэрміналы. Такія ўмовы, канешне, адчувальныя. І, на жаль, няма ніякіх прагнозаў адносна таго, на колькі доўга будзе працягвацца гэтая сітуацыя.

РР: Гэтая сітуацыя для вас ужо знаёмая? Ці сутыкаліся раней з такім вы ва Украіне?

Алесь Мінаў: Так, штосьці падобнае ўжо было. Калі ішлі адключэнні па ўсёй Украіне, але справа ў тым, што мяне асабіста гэта не закранула, бо чамусьці ў маім будынку тады святло не адключалася. На гэты раз яго адключаецца. Таму цяпер мяне закранае непасрэдна.

РР: Як змяніўся ваш лад жыцця?

Алесь Мінаў: Гледзячы з таго, што я працую па вольным графіку, то бок я магу ў любы час займацца працай, мне гэта прасцей перажываць, але ўсё роўна, калі трэба тэрміновую працу рабіць, але няма электрычнасці, даводзіцца браць ноўтбук і ісці ў іншае месца, напрыклад, у кавярню, ці да знаёмых.

Цалкам размова:

Паўнамаштабныя баявыя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі ідуць 2 гады і 3 месяцы ці роўна 840 дзён вайны. З 15 да 16 чэрвеня, то бок у бліжэйшыя выходныя, запланаваная Мірная канферэнцыя па Украіне ў Швейцарыі.

Беларускае Радыё Рацыя