BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алеся Вербаловіч пра цэглу і макароны

Урад Беларусі забараніў увозіць з несяброўскіх краін макароны. А яшчэ — цэглу, скрынкі, папяровую і кардонную ўпакоўку і некаторыя іншыя тавары. Несяброўскія краіны — гэта ЕЗ, ЗША, Брытанія і іншы цывілізаваны свет.

Гэта такая пагрозлівая рэакцыя на чарговы пакет санкцый, уведзеных супраць Беларусі і Расеі за распачатую ва Украіне поўнамасштабную вайну.

Меры настолькі смешныя, што нават быццам бы не вартыя ўвагі. Цікава іншае. Пастанова ўрада падпісана 8 жніўня. А прыкладна месяцам раней Еўразвяз забараніў у рамках таго ж пакета санкцый цэглу, паперу, каробку і некаторыя іншыя тавары завозіць у Беларусь.

Гэта значыць, атрымліваецца, што ўрадавае распараджэнне — нават не самастойная мера, гэта такая смешная дзіцячая крыўда, з серыі: “гэта не вы не дазваляеце, гэта нам вашыя тавары не патрэбныя”. Так што адразу ўзгадваецца стары, але ўсё яшчэ актуальны анекдот, у якім мужычок падыходзіць да абменніка, бачыць надпіс “даляраў няма” і думае “хана Амерыцы”.

Беларускае Радыё Рацыя