BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алеся Вербаловіч пра дзяржаву і мяжу

Вы калі-небудзь думалі аб тым, як дзяржава зарабляе на мяжы? Гучыць, вядома, абсурдна, як можна зарабляць на тым, што твая краіна з кімсьці мяжуе. Там жа хутчэй толькі выдаткі — ахова, памежнікі і гэтак далей.

Здымак ілюстрацыйны

Але не. Беларускія таленты змаглі. Глядзіце самі, колькі ўсяго трэба аплаціць, выязджаючы з краіны на ўласнай машыне.

Пачнём з каранавіруснай аплаты за выезд. Яе ўводзілі падчас пандэміі, нібыта для таго, пускаць гэтыя грошы на змаганне з інфекцыяй. Цяпер пандэмія скончылася, а аплата засталася, грошы зараз за выезд будуць браць увесь час. Профіт!

Аплата за электронную чаргу: хочаш-не хочаш, а заплаціш. Бо некаторыя пункты пропуску працуюць толькі па такой сістэме.

Яшчэ ёсць аплата за абавязковую дэзінфекцыю машыны па вяртанні. Тут глядзі пункт першы: інфекцыі няма, а так званыя меры бяспекі, за якія трэба плаціць са сваёй кішэні, ёсць.

Ну і страхоўка, вядома, куды без яе. Страхоўка патрэбная для выезду з любой краіны, скажаце вы. Вядома, але мала дзе ў цывілізаваных краінах вы знойдзеце такога манапаліста, як Белдзяржстрах.

І гэта ўсё – не кажучы ўжо аб кантрабандзе і шэрых міграцыйных схемах. Там круцяцца шалёныя грошы, ніякім Белстатам не ўлічаныя і падаткамі не абкладзеныя.

Беларускае Радыё Рацыя