BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Клачко: Беларускія добраахвотнікі ва Украіне працягваюць справу паўстанцаў Каліноўскага

У мемарыяльных мерапрыемствах з нагоды 161-годдзя Паўстання 1863 года на могілках Росы ў Вільні прынялі ўдзел і беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі ва Украіне.

Кажа экс-дабраахвотнік батальёна «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага, ветэран вайны ва Украіне Аляксандр Клачко з пазыўным «Кусь»:

– Для мяне безумоўна гэтая падзея мае вялікае значэнне, для мяне як беларуса. Без гэтай падзеі не было б сёння Беларусі як дзяржавы, а беларусаў як нацыі. Прыклад барацьбы Каліноўскага, ягоных паўстанцаў для мяне ў тым, што нават паўстанне, якое атрымала паразу, здольнае перамагчы праз дзесяцігоддзі. Гэтая барацьба цягнецца два стагоддзі, больш ужо. Яна не сканчалася. Яе вынік залежыць ад нас, беларусаў, ад украінцаў таксама залежыць.

Па словах Аляксандра Клачко, беларусам свету варта падтрымліваць у першую чаргу беларускіх добраахвотнікаў, якія наўпрост зараз у заснежаных акопах і сырых халодных падвалах ваююць пад расейскімі абстрэламі за перамогу Украіны, а значыцца і Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя