BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Васылюк: Беларускае пытанне застаецца актуальным

Найбольшую цікавасць на міжнароднай канферэнцыі ў Беластоку «Чвэрць стагоддзя пасля Гедройця. Польская стратэгія на наступную дэкаду», якая праходзіць у Беластоку, выклікала панэль «Якая перспектыва перад польска-ўкраінскімі адносінамі?»

Госць канферэнцыі, дарадца Маршалка па нацыянальных і этнічных меншасцях Аляксандр Васылюк, адзначыў, што нават у сучасных умовах беларускае пытанне застаецца актуальным:

-Для Беластоку перспектыва беларуская і ўкраінская важныя. Думаю, што беларуская з’яўляецца нават важнейшай. Файна было б, калі б можна было апрача гэтай афіцыйнай часткі мець больш часу на размовы і абмеркаванні.

Аляксандр Васылюк падкрэсліў, што прыклад Украіны дазваляе прагназаваць магчымыя шляхі збліжэння Беларусі з Польшчай і развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя