BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Васылюк пра грамадска-культурныя кансультацыі

This image has an empty alt attribute; its file name is 1717004818407-1024x461.jpg

Белавежскія грамадска-культурныя кансультацыі. Ужо другі раз у Белавежы пройдзе сустрэча актывістаў нацыянальных меншасцяў і лідараў праваслаўнай моладзі Польшчы. Адна з мэтаў сустрэчы – абмеркаванне планаў пабудовы асяродка “Белавежа”, кажа старшыня асацыяцыі цэнтр “Белавежа” Аляксандр Васылюк:

– Прадставім тры розныя канцэпцыі развіцця гэтага цэнтра. Спадзяемся, што з гэтых трох выберам дакладны накірунак і пачнём будаваць гэты цэнтр. Мы хацелі б актывізаваць нашую супольнасць, пра праблемы, якія нас непакояць, чаго нам не хапае ў сферы культуры, у сацыяльнай сферы. Як будаваць свядомасць моладзі. Не толькі моладзі, але і нашай супольнасці, каб не баяліся казаць кім з’яўляюцца. Каб хацелі рэалізаваць свае ідэі, а калі не маюць сваіх, каб далучаліся і дапамагалі ў рэалізацыі нашых ідэй.

Двухдзённыя грамадска-культурныя кансультацыі ў Белавежы пачынаюцца 7-га чэрвеня (пятніца). У праграме вогнішча, фільмы і дыскусіі наконт будучыні цэнтра “Белавежа” ды тоеснасці.

Беларускае Радыё Рацыя