BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Васылюк: Важны крок, што Канцылярыя Сейму падтрымае меншасці

Сенат Польшчы прыняў без паправак законапраект, які гарантуе прадстаўнікам нацыянальных і этнічных меншасцей, а таксама носьбітам рэгіянальных моў, прафесійную і адміністрацыйную падтрымку з боку Канцылярыі Сейму.

Цяпер дакумент чакае на подпіс прэзідэнта. Новаўвядзенні каментуе дарадца маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных меншасцей Аляксандр Васылюк:

-Прымаў удзел у працэсе, удзельнічаў у паседжаннях Камісіі па справах нацыянальных меншасцяў, як прадстаўнік маршалка. І мы яшчэ ў працэсе фармавання гэтага ўставу. Гэта малы крок, але вельмі важны крок.

Законапраект атрымаў падтрымку Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (MSWiA). Намеснік міністра Томаш Шыманьскі падкрэсліў, што дагэтуль у працы Камісіі «панавала відавочная няроўнасць бакоў». Паводле новага закону, Канцылярыя Сейму павінна забяспечыць мэтавую падтрымку прадстаўнікам меншасцяў, што ўваходзяць у склад Сумеснай Камісіі Урада і Меншасцяў. Сродкі на гэта будуць выдзяляцца з дзяржаўнага бюджэту.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя