Аляксандр (Маляваныч) Ждановіч пакажа ў Варшаве пастаноўку “Батлейка-Шагал”. Імпрэза будзе змяшчаць і біяграфічныя факты з жыцця мастака.

Гісторыю стварэння спектаклю распавядае аўтар:
-Гэта незвычайны праект, які ўзнік у 2022 годзе, калі я прыехаў у Тбілісі. Не ведаў, чым займацца. І потым успомніў пра тое, што шмат гадоў быў мастацкім кіраўніком Міжнароднага батлеечнага фестывалю. І праз гэта пазнаёміўся з гэтай з’явай – батлейкай. І думаў рабіць такую класічную батлейку – Цар Ірад, з рэлігійным зместам. Рада культуры абвесціла гэты год – годам Марка Шагала. Гэта быў юбілей Шагала. Тут нейкая маланка ўдарыла ў галаву. І я падумаў, а каб гэта сумясціць?
Падзея пройдзе на пляцоўцы “Прастора” ў нядзелю, 11 траўня. Пачатак у 19:30.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя