BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Логвін пра 35-ты З’езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі

З 31-га жніўня па 2-е верасня ў Таронта (Канада) пройдзе 35-ты З’езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі — адна з найбуйнейшых беларускіх падзей у замежжы. Традыцыя такіх сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 года.

Аляксандра Логвін

Пра праграму сёлетняга з’езду, магчымасці для ўдзелу беларусаў свету ды жыццё беларускай дыяспары ў Канадзе нашай калезе Вользе Сямашцы распавяла прэзідэнт Згуртавання беларусаў Канады Аляксандра Логвін:

РР: Для чаго праводзіцца з’езд і што чакаецца ў гэтым годзе?

– 35 з’езд – гэта такі юбілей сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі. Пачалося ўсё гэта з пачатку 50-х гадоў. Згуртаванне беларусаў Канады і Амерыканскае задзіночанне беларусаў, якія сабраліся ў 1952 годзе на Ніягарскім вадаспадзе. Людзі збіраліся, каб пагаварыць, сустрэцца, абмеркаваць нейкія пытанні, праблемы. Кожныя два гады праводзіцца такая сустрэча. У гэтым годзе яна праводзіцца ў Канадзе, менавіта ў Таронта з 31-га жніўня па 1-га верасня. Першы дзень пройдзе ў атмасферы сучасных тэхналогій, дзякуючы галоўнаму спонсару нашай сустрэчы беларускаму бізнесу ў Канадзе.

Адбудуцца панэльныя дыскусіі, на якіх будуць абмяркоўвацца супраца дыяспар, супраца незалежных медыя і бізнесаў-супольнасцяў. Выступяць таксама вядомыя навукоўцы і даследчыкі. Увечары праграма завершыцца вялікім канцэртам канадскіх і амерыканскіх спевакоў, падчас якога пройдзе дабрачынны аўкцыён. Другі дзень 1-га верасня пачнецца з даніны памяці дыяспары, якія перадалі нам у спадчыну беларускі будынак у Канадзе, які месціцца ў Таронта, гэта беларуская царква.

Зранку пройдзе набажэнства ў царкве. Гэта беларуская Царква Святога Кірылы Тураўскага ў Таронта. Таксама адбудзецца выстава гістарычных артэфактаў і прэзентацыі выбітных беларусаў з дыяспар – ЗША і Канады. У другой палове дня чакаюць прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў, блогераў, журналістаў. Шмат хто прыедзе да нас з Еўропы. Трэці дзень 2-га верасня будзе прысвечаны знаёмству з маляўнічай канадскай прыродай. Удзельнікі наведаюць помнік – беларускі крыж, які месціцца ў прыродным гістарычным запаведніку каля горада Мідлэнд, на возеры Гурон, гэта прыкладна гадзіна-паўтары ад Таронта. Будзе вялікая экскурсія.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Праграма 35-ага З’езда беларусаў Паўночнай Амерыкі тут:

Праграма 35-й сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня – 1 верасня 2024 ў Таронта – Belarusian Canadian Alliance (belarusians.ca).

Беларускае Радыё Рацыя