Вырашэнне і ўзняцце пытання легалізацыі, бяспекі і мабільнасці беларусаў, удзел у міжнародных канферэнцыях і спатканнях з прадстаўнікамі іншых Народных Амбасадаў, арганізацыя праектаў па культурнай дыпламатыі, мерапрыемстваў, выставаў, паказаў фільмаў.

Гэта ўсё важныя аспекты бягучай дзейнасці беларускай дыяспары ў Славеніі, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева:
– Прысутнічала на мерапрыемстве ў Страсбургу, якое ладзіла Рада Еўропы падчас сесіі Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў. У гэтай сесіі прымала ўдзел нашая дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў з чальцоў Каардынацыйнай Рады. І таксама быў адмысловы івэнт пад назвай «Калі пашпарты становяцца зброяй». Гэта пра тое, як рэжым Лукашэнкі прымушае беларусаў вяртацца ў Беларусь, пазбаўляючы іх права атрымліваць за мяжой пашпарты, дакументы.
Аляксандра Мамаева падагульніла, што найбольш сілаў у дыяспары зараз зыходзіць на вырашэнне легалізацыйных пытанняў беларусаў, а таксама пытанняў з важнасцю дакументаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






