
Фота: cs.detector.media
Не заўсёды ўдаецца дабегчы да бамбасховішча, а бліз фронту абстрэлы бываюць частымі. Таму ўкраінцы будуюць штодзённае жыццё настолькі, наколькі яно можа быць нармальным, — распавяла ўкраінская валанцёрка, рэдактарка “Спільнота Родин Оленівки” Аляксандра Мазур:
– Я скажу пра тое, што адбываецца ў нашых гарадах, якія далёка ад фронту. Хацела б звярнуць увагу на тое, што адбываецца ў Харкаве. Я пражываю далёка ад Харкаўскай вобласці, таму тут у нас параўнальна бяспечна. Я з Хмяльніцкай вобласці, каб сюды дастрэліць расейцам патрэбна ракеты, якія дорага каштуюць. Харкаў і Харкаўская вобласць размешчаны вельмі блізка.
Менш чым праз два тыдні будзе роўна два гады з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Уварванне Расеі адбылося 24 лютага 2022 года.
Беларускае Радыё Рацыя






