BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Аўчыннікаў: Чорнае мора пад пагрозаю

«Вайна ва Украіне вельмі моцна ўплывае на экалогію Чорнага мора» – з такім тэзісам на экалагічным фэсце ў Батумі выступаў беларускі эколаг Аляксей Аўчыннікаў.

Здымак ілюстрацыйны

Аляксей Аўчыннікаў лічыць, што вайна вельмі моцна паўплывала і на папуляцыю дэльфінаў у Чорным моры.

– Уплыў на Чорнае мора вялікі. Вялікая колькасць загінулых дэльфінаў у 2022, пачатку 2023 года. Цяпер менш фіксуецца, мо гэта звязаны з тым, што змянілася тактыка, стратэгія ў самой вайне.

Па словах Аляксея вайна, апроч Украіны, аказвае вялікі ўплыў на экалагічную сітуацыю такіх краін як Балгарыя і Румынія:

– Трэба больш расказваць пра тое, што ў Чорным моры ёсць платформы для здабычы нафты і газу. І калі былі баі за іх, то гэта мела таксама ўплыў на Чорнае мора, бо былі вялікія выкіды. І яны працягваюцца, бо мы ведаем, што ідзе абстрэл Крыму, і ўплыў ідзе на ўзбярэжжы Украіны, Румыніі, Балгарыі.

Аляксей Аўчыннікаў упэўнены, што ўсе наступствы вайны ва Украіне мы зможам даведацца толькі праз некалькі год пасля яе сканчэння.

Беларускае Радыё Рацыя