
Фота з асабістага архіву Аляксея Аўчыннікава
Беларускі эколаг Аляксей Аўчыннікаў, які выступаў на вялікім экафэсце ў Батумі, лічыць, што актыўная фаза вайны ва Украіне прыпынілася, аднак вайна ўсё роўна ўплывае на экалогію рэгіёну:
– Зараз можна казаць, што гарачая стадыя вайны завяршаецца, яна пераходзіць да халоднай стадыі, але гэта не сведчыць, што экалагічныя наступствы змяншаюцца.
Па яго словах, яскравым прыкладам таго, як вайна паўплывала на экалогію, была сітуацыя з падрывам Кахоўскай ГЭС:
– Такі прыклад – гэта Кахоўская ГЭС, якая была падарваная. Гэта быў такі прыклад, калі пачалі казаць пра экалагічныя наступствы вайны. Зараз ідзе размова пра тое ці трэба аднаўляць гэтую плаціну. Прыродаахоўнікі і эколагі лічаць, што гэтага не трэба рабіць. Яга будавалася ў савецкія часы, калі не было павагі да прыроды. Зараз там актыўна растуць лясы.
Эколаг упэўнены, што ўплыў вайны на экалогію рэгіёну можна будзе неўзабаве адчуць.
Беларускае Радыё Рацыя






