BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Балашоў: Вулічныя акцыі часова прыпыненыя

26 кастрычніка ў Грузіі адбыліся парламенцкія выбары. Што адбываецца пасля гэтых выбараў з беларускай дыяспарай, якая жыве ў грузінскім Батумі, распавядае кіраўнік арганізацыі “Беларуская дыяспара Аджарыі” Аляксей Балашоў:

– Безумоўна паўплывалі, таму што ў паветры адчувалася і ўсё яшчэ адчуваецца напружанне. І вось мы “Ноч паэтаў” таксама традыцыйна праводзілі ў Батумі. Напрыклад, гэтым разам, паколькі абдумвалі і рыхтаваліся загадзя, мы не маглі гарантаваць і прадбачыць загадзя, што будзе адбывацца на вуліцах і якая будзе рэакцыя ўладаў.

Па словах Аляксея, таксама часова прыпыненыя акцыі супраць вайны ва Украіне, што ладзіліся ў Батумі на плошчы Еўропы.

– Менавіта на гэтыя дні беларуская грамада спыніла традыцыйныя акцыі. Яны не спыняліся, трэба сказаць, з першага дня пачатку вайны і да гэтых апошніх падзеяў. Трывога ёсць на ўзроўні чутак, нейкіх пераказаў. То бок канкрэтных нейкіх пагрозаў ад кагосьці там з уладаў ці афіцыйных асобаў – ніхто не сведчыць пра гэта.

У грузінскім Батумі адна з самых моцных і шматлікіх беларускіх дыяспар у Грузіі, па неафіцыйных дадзеных у гэтым горадзе жыве каля пяці тысяч беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя