BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Францкевіч: Мы павінны захаваць памяць пра беларусаў, якія загінулі за Украіну


З беларускай Марыяй Зайцавай развіталіся ў Кіеве. Беларуская добраахвотніца загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласці 17 студзеня. Ёй было 24 гады. Музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы” атрымаў на захаванне асабістыя рэчы Марыі, якія перадалі байцы Другой інтэрнацыянальнай брыгады.

Кажа дырэктар музея і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– У гэтым месяцы будзе ўжо 6 месяцаў калі мы ў Львове заклалі і фарміруем музей, які прысвечаны сучасным беларускім нацыянальным героям і тым, хто ва Украіне аддаў сваё жыццё. На жаль, загінуў яшчэ адзін беларускі герой, нам перадалі яе асабістыя рэчы. Марыя Зайцава – дзяўчына, якая жыла як герой і загінула як герой. Музей ствараецца для таго, каб у будучыні з імёнамі беларускіх герояў асацыявалася не толькі вольная і незалежная Украіна, але і вольная і незалежная Беларусь. Таму, калі ў кагосьці ёсць інфармацыя пра загінуўшых беларускіх герояў, мы будзем вельмі ўдзячныя.

Паводле Аляксея Францкевіча, рэчы Марыі Зайцавай можна пабачыць у музеі ўжо зараз. Адпаведна будзе створаны яе імянны стэнд у рамках агульнай выставы пра беларускіх герояў, якія загінулі за Украіну.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя