13-га лістапада «Дом Вільной Білорусі» ў Львове наведаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Пра дэталі сустрэчы распавёў арганізатар і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Гэта добра, таму што гэта першая сустрэча з 2020 года ў Львове. Я ім паказаў само памяшканне, паказаў музей, распавёў за якія кошты гэта ўсё адбываецца. Ён мне задаў пытанне, сказаў, што будуць нейкія сустрэчы, і каб я накідаў тэзісна што гэта. Такая сустрэча павінна была адбывацца не са мной, а з прадстаўнікамі беларускай супольнасці ў Львове, ва Украіне. Галоўная праблема ва Украіне – гэта не легалізацыя, гэта не заблакаваныя рахункі, самая галоўная праблема – гэта тое, што беларусы не хочуць больш каб іх ідэнтыфікавалі як беларусаў.
Сустрэча ў «Доме Вільной Білорусі» у Львове адбылася ў межах падрыхтоўкі беларускіх дэмакратычных сіл да Трэцяга форуму Астрожскага, які пройдзе 16-17 лістапада ў Кіеве.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя