BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Мядзьведзь: Батумі паціху выходзіць з катаклізму

Больш за тыдзень грузінскі Батумі, дзе жыве некалькі тысяч беларусаў, быў засыпаны снегам: не хадзіў грамадскі транспарт, вуліцы былі ў сумётах, якія амаль не ўбіраліся, бо ў горадзе амаль адсутнічае снегаўборачная тэхніка.

Пра тое, што адбывалася ў Батумі, распавядае беларус Аляксей Мядзьведзь, што жыве ў гэтым горадзе:

– Тыдзень таму, пачынаючы з пятніцы, пачаліся праблемы з рухам грамадскага транспарту па тэрыторыі горада і за горадам. У розных раёнах ужо ў суботу нішто не ездзіла. Людзі дабіраліся на працу ў асноўным пешшу, або на таксі, але за вельмі вялікія грошы.

Па словах Аляксея, у Батумі тэмпература паціху паднімаецца і супыніўся снег, але праблемы ў гараджан яшчэ застаюцца:

– 26-га жанчына пацярпела, яе завезлі на «хуткай». Затым аэрапорт пацярпеў, а таксама дахі гандлёвых цэнтраў.

Наступныя дні сіноптыкі прагназуюць павелічэнне тэмпературы ў гэтым горадзе да 15 градусаў цяпла, а гэта значыць, што на вуліцах будзе паводка і вуліцы Батумі будуць некалькі дзён выглядаць нібы каналы ў італьянскай Венецыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя