BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Северыненка: Акцыі ў дапамогу Украіне робім штодня

У грузінскім Батумі працягваецца дапамога Украіне, якую робяць як украінцы, так і беларусы.

Пра сённяшняе стаўленне да гэтай дапамогі кажа прадстаўнік украінскай дыяспары, сябра супольнасці «Майдан Батумі» Аляксей Северыненка:

-Ведаеце, хтосьці укажа, што ён стаміўся за тры гады вайны. Але я заўжды кажу, што не, мы не стаміліся. Стаміліся нашыя байцы, якія зараз на фронце ваююць. Вось яны стаміліся. А мы мусім падтрымліваць іх хто як можа.

Аляксей кажа, што акцыі ў Батумі ў падтрымку Украіны адбываюцца штодня:

-Так, яны адбываюцца штодзень, як і раней. Не заўсёды яны шматлюдныя, бываюць і сімвалічна, але мы прыпынялі акцыі толькі на два дні, калі былі выбары ў Грузіі і калі перад выбарамі  быў дзень цішыні. А так штодня мы абавязкова выходзім.

У дзень 24 лютага ў Батумі, нягледзячы на кепская надвор’е і моцны снегапад, на плошчы Еўропы сабраўся тузін актывістаў, каб узгадаць дату пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя