Прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Севярыненка падчас вялікай акцыі на Плошчы Еўропы да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў, што нельга забываць усе жахі, якія рабілі расейскія войскі ва Украіне.
– Сапраўды гэта забыць немагчыма, бо гэты боль і гэтыя людзі з намі назаўжды. Але ёсць такая тэндэнцыя, што чалавек не можа ўвесь час быць у напружанні. Вялікая колькасць з нас шукае такі будыначак, каб схавацца ад гэтага, нічога не чуць і нічога не бачыць. Але гэта марна, бо гэта не спрацуе. Для тых, хто псіхалагічна стаміўся, вельмі важныя такія вялікія акцыі. Каб адчуць падтрымку.
Па словах актывіста ўкраінцы і беларусы ў Батумі дапамагаюць Украіне рознымі рэчамі:
– Мы робім тое, што можам, і нават тое, што не можам. Не ўсе могуць ваяваць, гэта праўда. У нас пераважна гэта жанчыны альбо сталыя людзі, з іх карысці на фронце не будзе. Таму я і кажу, што мы павінны рабіць тое, што можам: збіраць грошы, плесці маскіровачныя сеткі, праводзіць інфармацыйную працу.
Працы па пляценні маскіровачных сетак у Батумі адбываецца амаль кожны дзень без перапынку. Для пляцення маскіровачных сетак для ЗСУ, у якім задзейнічаныя беларускія і ўкраінскія актывісты, прадстаўнікі апазіцыйнай партыі «Лело» прадставілі частку сваіх памяшканняў у цэнтры грузінскага Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя