Напрыканцы студзеня 2025 году на 90 дзен было прыпынена фінансаванне беларускіх СМІ ад амерыканскай праграмы USAID.

У Беластоку знаходзяцца журналісты каля дзясятка беларускіх незалежных выданняў. Рэдактар аднаго з іх, Hrodna.life, Аляксей Шота каментуе, што адбываецца з фінансаваннем яго выдання:
– Канкрэтна ў нашым выпадку мы нічога не страцілі, бо мы нічога не мелі. Але мы страцілі магчымасць яе атрымаць, таму што разглядалі некаторыя праекты з магчымым амерыканскім фінансаваннем, цяпер трэба разумець, што і падавацца няма сэнсу і няма на што разлічваць у дадзены момант. Праблема асноўная ў тым, што нідзе ў свеце, не толькі тычыцца беларускіх медыяў, медыяў у выгнанні, не дасягнулі нейкай самастойнасці, нейкай самаакупнасці.
Па словах журналіста, выданне Hrodna.life мае таксама праблемы з рэкламай, бо збольшага яна накіравана на аўдыторыю ў Беларусі:
– Вельмі слаба з гэтым, на жаль. Я лічу гэта вялікай праблемай. Трошкі рэкламы ёсць, гэта і беларускі бізнес за мяжой, і таксама бізнес польскі, ці літоўскі, які проста арыентуецца часткова на тых людзей, якія пераехалі, на эмігрантаў з Беларусі, якія ў іх краінах жывуць. Але гэта ўсё роўна вельмі невялікія сумы для нашых бюджэтаў. Амаль немагчыма прадаваць аўдыторыі, якая ўнутры краіны, а ў нас 80 працэнтаў аўдыторыі ўнутры краіны.
Аляксей Шота для таго каб выжываць у эміграцыі, апроч сваёй пасады ў рэдакцыі Hrodna.life, мусіць таксама займацца і выкладніцай дзейнасцю на розных журналісцкіх курсах у Вільні ці Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя






