BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль 130 спроб нелегальнага перасячэння мяжы за мінулыя выходныя

Супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай аховы падвялі вынікі апошніх выходных ліпеня. Агульны лік – амаль 130 спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Адбыўся таксама напад на польскія патрулі.

Да прыкладу, у суботу 17 мігрантаў спрабавалі перасекчы мяжу ў раёне Нараўкі. Яны атакавалі камянямі польскія патрулі.

Усяго ў той дзень было зафіксавана 50 спроб нелегальнага трапляння ў Польшчу.

У нядзелю было зарэгістравана 49 спроб. Польская мяжа была парушаная ў раёне Чарэмхі, Нараўкі, Белавежы, Дубічаў Царкоўных і Крынак.

Акрамя таго, польскія памежнікі аказалі дапамогу аднаму іншаземцу, які меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Пазней іншаземец быў перавезены ў гайнаўскі шпіталь. Раней у пятніцу зафіксавана 30 спроб нелегальнага перасячэння мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя