Кантрольныя службы літоўскага пункта пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) з пачатку тыдня аформілі 72 фуры з 500 магчымых, 14% ад нормы або тры аўтамабілі з 20 за гадзіну, сцвярджае Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Уезду ў Літву на раніцу чакаюць 1 570 адзінак грузавога транспарта.
Самы загружаны маршрут на гэтым напрамку праходзіць праз Мядзінінкай, гаворыцца ў рэлізе.
Перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску і польскім Цярэспалем (з беларускага боку Берасце) зафіксавана 375 легкавых аўтамабіляў.
Беларускія памежнікі рэгулярна абвінавачваюць калег, асабліва літоўскіх, у павольным афармленні грузавога транспарта, а часам і бяздзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя






