У Беластоку адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў амаль 60 мясцовым вытворцам прадуктаў харчавання.

Яны афіцыйна далучыліся да базы Падляшскага Цэнтра Мясцовага Прадукта (PCPL), якая аб’ядноўвае лепшых вытворцаў рэгіёну. Разам з іншымі ўдзельнікамі цырымоніі выказалася Агнешка Прымака z „Zielska kolonia”:
– Я раблю розныя прадукты з зёлак. Вядома рэклама, але мы маем розныя навучанні, выезды, можам знаёміцца адна з адным тут. Гэта шмат што дае.
Падчас сустрэчы адбылася таксама дыскусія пра далейшае развіццё і супрацоўніцтва ў межах дзейнасці Цэнтра. У базе PCPL ужо прадстаўлена 260 прадуктаў з Падляшскага ваяводства — сярод іх пераможцы конкурсаў, уладальнікі ўзнагарод і сертыфікаваныя вытворцы, якія працуюць традыцыйнымі метадамі на Падляшшы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя