BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль год працуе ТБМ у польскім горадзе Лодзь

Фактычна год ад моманту рэгістрацыі мае Таварыства беларускай мовы ў польскім горадзе Лодзь.

Але таксама функцыянуюць філіялы ў такіх гарадах як Беласток, Варшава, Уроцлаў. Асноўныя актыўнасці – гэта моўныя размоўныя клубы, сустрэчы з вядомымі беларускімі культурніцкімі дзеячамі ды прагляды фільмаў, – распавёў наш сённяшні Госць Рацыі, старшыня Лодзьскага аддзела Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны Андрэй Захарэвіч:

Гэта адна са старэйшых беларускіх арганізацый. І апынулася яна ў Польшчы, таму што ў Беларусі яе дзейнасць спынілі. Яна была закрытая, і адпаведна актывісты ТБМ, якія хацелі працягнуць дзейнасць арганізацыі і пашырыць яе максімальна, як па мерапрыемствах, так і геаграфічна, зарэгістравалі яе ў Польшчы.

Далучыцца да бягучых мерапрыемстваў Таварыства беларускай мовы ў Лодзі можна праз адмыслова створаную суполку ў тэлеграме https://t.me/TBM_u_Lodzi_info ці праз старонку ў фэйсбуку пад назвай tbm.lodzi.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя