BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Amnesty International Polska заклікае ўрад Польшчы спрасціць легалізацыю беларусаў

Каманда Amnesty заклікае польскія ўлады прыняць практычныя захады, каб абараніць правы беларусаў: падаўжаць дакументы на тры гады замест аднаго, спрасціць працэдуру выдачы, стварыць ясную прававую дарожную мапу для дзяцей, народжаных у Беларусі, але без грамадзянства, піша @byplradio.

Сцяг праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

«Мы працягваем казаць пра гэта, нагадваць і прыцягваць увагу польскага грамадства. Калі ў свеце перастануць гаварыць пра палітвязняў у Беларусі, рэпрэсіі там толькі паглыбяцца. Рэжым адчуе беспакаранасць і будзе парушаць правы чалавека яшчэ брутальней.

Многія апынуліся без дакументаў і стаяць перад выбарам: вярнуцца — і рызыкаваць, альбо застацца без статусу. Людзі без дакументаў не могуць працаваць, пайсці да лекара ці нават уступіць у шлюб. Гэта жыццё ў прававым вакууме».

вясна