Фота: facebook.com
Тым, хто падвяргаецца рэпрэсіям ад лукашэнкаўскай улады, а таксама палітвязням і іх дзецям – такім прыярытэтным накірункам дзейнасці лічыць беларуска Анастасія Антоненка, якая жыве ў Нямеччыне і прымае ўдзел у дзейнасці беларускай дыяспары. Да таго ж важным застаецца пытанне працягненне тэрміну важнасці беларускіх дакументаў:
– Сабіралі грошы на адвент-календары для дзяцей палітвязняў. У мяне сваё дзіцё, таму робім нейкія акцыі для дзяцей. Я заўсёды стараюся прымаць удзел, бо для мяне гэта асабліва блізка. Збіралі сродкі на адвент-календары для дзяцей чые маці сядзяць у турме. Для мяне гэта асаблівы боль, бо ты разумееш, калі ў цябе ў самой дзіцяці.
Беларуска Анастасія Антоненка дадала, што беларусам замежжа зараз важна не губляць веру, што змены на радзіме адбудуцца. У тым ліку гэта магчыма дзякуючы іх высілкам па-за межамі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя