Беларуская актрыса і музыка Анастасія Шпакоўская стварыла і ладзіць у Варшаве курсы па фізіка-эмацыйным разняволенні.

Што ўяўляюць сабой заняткі, распавяла дзяячка:
-Курс такі ўнікальны, на маю думку, таму што ён сумяшчае ў сабе і прапрацоўку фізічнага цела, з элементамі ёгі, пілатэса, расцяжкі. І потым у гэтым жа курсе базавыя заняткі па акторскім майстэрстве і сцэнічнай мове. Далучыцца можна ў любы момант.
“Гэтыя курсы дапамагаюць сачыць за сваім псіхалагічным станам, што цяпер асабліва важна”, – дадала Анастасія Шпакоўская.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






