
Каля 70 асобаў навучаецца ў Першай беларускай анлайн школе ва Украіне. Пашырэнне класаў пакуль не плануецца, паколькі да канца не вырашаныя праблемы з фінансаваннем, – распавяла дырэктар Анастасія Шпакоўская:
– Зараз у нас навучаецца 65, можа крыху больш чалавек. Нашы заняткі ідуць па раскладзе. Яны заўсёды ішлі па раскладзе звычайна школы, кожны дзень з панядзелка па пятніцу, у першай палове дня, усё як звычайна. Працуем нягледзячы на ўсе складнасці, якія ў сувязі з вайной у нас узнікаюць. Працуем далей дзеля нашых дзетак.
Анастасія Шпакоўская дадала, што дапамагчы Першай беларускай анлайн школе можна заўсёды ў прыватным парадку. Напрыклад, напісаць да яе ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя