Пытанне з апошнімі прылётамі расейскіх ракетаў, падрыхтоўкай закону па мабілізацыі і тым, што будзе пасля расейскіх выбараў, цяпер гучаць ва ўкраінскім грамадстве. Пра гэта распавёў малодшы эксперт Праграмы расейскіх і беларускіх студый Дзеля знешняй палітыкі “Українська прызма” Анатоль Чэрныш.

Анатоль Чэрныш: Я зараз знаходжуся ў Кіеве, ужо каля тыдня, да гэта быў у Мікалаеве, у сваім родным горадзе. Што да абстаноўкі, то ў Кіеве быў ракетны абстрэл. Большую частку ракет збілі. У Мікалаеве ўсё добра, былі трывогі, там яны бываюць часцей, чым у Кіеве, але ніякіх абстрэлаў і выбухаў не было.
РР: Мабілізацыя. Наколькі часта гучыць зараз гэтае слова, у тым ліку на вуліцах? Якія выказваюць меркаванні “за” і “супраць”?
Анатоль Чэрныш: На вуліцы я не чуў ніякіх каментароў. Але ў інтэрнэце існуюць розныя думкі. Актыўна абмяркоўваецца прыняцце новага закону пра мабілізацыю. Яго агучылі на пачатку года і хацелі абмяркоўваць у парламенце, але закон быў вернуты ў Кабінет міністраў, і зараз чакаюць новую рэдакцыю закона. Але ўвогуле сітуацыя, што да мабілізацыі, такая, мабілізацыя патрэбна, патрэбныя новыя ўмовы, але яна патрабуе сур’ёзнага абмеркавання, як яе праводзіць.
РР: А як асабіста вы ставіцеся да гэтага?
Анатоль Чэрныш: Я лічу, што гэта неабходны крок, але ён павінен адбывацца максімальна рацыянальна, і не дапускаць розных рэчаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян. Тут яшчэ такое важнае пытанне – работа з насельніцтвам. Таму што толькі прыняўшы закон, не атрымаеш патрэбны прагрэс, неабходна шырокая інфармацыйная кампанія, якая будзе тлумачыць прычыны, неабходнасць пэўных крокаў мабілізацыі, матываваць людзей. Інакш яна будзе выклікаць незадаволенасць грамадства.
Цалкам размова:
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо звыш 740 дзён. Апошнія месяцы характарызуюцца масавымі прылётамі расейскіх ракет і дронаў.
Беларускае Радыё Рацыя






