BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Фёдараў: Спыніць гандаль Еўразвязу з Расеяй і Беларуссю

Удзельнікі акцыі «Ультыматум Лукашэнку» далучыліся да Еўрамайдану ў Варшаве падчас правядзення акцыі «Міжнародны кірмаш генацыду».

Асноўны лозунг акцыі: спыніць гандаль Еўразвязу з Расеяй.

Кажа ўдзельнік акцыі, прадстаўнік «Нацыянальна-дэмакратычнай платформы» Анатоль Фёдараў:

– Мы вялі перамовы з украінцамі пра аб’яднанне нашых намаганняў, тым больш, што ў нас ёсць агульны прадмет. На сённяшні дзень тавары, якія прывозяцца з Украіны на тэрыторыю Еўразвязу, прыпыняюцца, нішчацца на мяжы. У той час як з боку Беларусі і Расеі ідуць поўным патокам тавары чыгуначным транспартам без усялякіх перашкодаў. Прычым многія тавары, якія ідуць, з’яўляюцца падсанкцыйнымі.

Паводле Анатоля Фёдарава, чарговая акцыя «Ультыматум Лукашэнку» адбудзецца праз тыдзень.

Акцыю падтрымалі 36 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, сярод якіх і Святлана Алексіевіч.

Беларускае Радыё Рацыя