BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Вап: Фестываль мастацтва «Slow Fest» адбудзецца ў Нараўцы, Супраслі і Ломжы

Сёлетні фестываль мастацтва «Slow Fest» адбудзецца адразу ў трох мясцінах Падляшша: Нараўцы, Супраслі і Ломжы.

Свята распачынаецца ўжо сёння, 11 ліпеня, паведаміў дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап.

– Для нас вельмі важна, каб фестываль адбываўся ў шмат якіх месцах, дзе жыве беларуская меншасць. Важна праводзіць фестываль у такіх мясцовасцях, бо паўстала цяжкая сітуацыя на граніцы, таму такія падзеі там вельмі патрэбныя.

У праграме фестывалю запланавана прэзентацыя беларуска-польскага праекту на словы паэта Анатоля Сыса «Пан Лес» — музычную дзею пакажуць у Нараўцы. Апроч таго ў межах фэсту пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі Падляшша, мастацкія выстаўкі і кінапаказы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя