Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 7 красавіка, у Польшчы будуць выбіраць сваіх прадстаўнікоў у мясцовае самакіраванне.

«Вярнуць Беласток жыхарам», – абяцае кандыдат на пасаду прэзідэнта Беластока ад Новых Левых Сілаў – Андрэй Алексейчук.
– Маладыя людзі не хочуць тут заставацца, набываць тут адукацыю, – яны ўцякаюць з нашага гораду. Я маю прыклад сваёй дачкі, якая таксама выехала ў Варшаву. Людзі з адукацыяй, якія маюць пэўныя кампетэнцыі, яны не хочуць тут быць. Трэба зрабіць так, каб тут маладыя заставаліся. А без прамысловасці мы нічога тут не зробім. Але можам прамысловасць збудаваць, якая будзе выконваць нейкі камплектуючыя, напрыклад, для ваенных прадпрыемстваў. Не істотна, што будзе вырабляцца, але гэта патрэбна каб было. Маладыя не застаюцца, бо няма магчымасці і ўмоваў, каб можна было ствараць сем’і.
За пасаду прэзідэнта Беластока апрача Андрэя Алексейчука будуць змагацца – цяперашні прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі, які ідзе з падтрымкай Грамадзянскай кааліцыі, Генрык Дамброўскі ад выбарчага камітэту «Права і справядлівасць», Яраслаў Галей з выбарчага камітэта «Spoza Sitwy» і Рафал Грэсь ад выбарчага камітэта «Канфедэрацыі».

Беларускае Радыё Рацыя






