
Журналіст і рэжысёр Андрэй Гнёт чакае на разгляд апеляцыі і застаецца пад хатнім арыштам у Бялградзе, нягледзячы на тое, што Інтэрпал выкрасліў яго са свайго “чырвонага спісу”. Прычына – двухбаковыя адносіны Сербіі і Беларусі, якая патрабуе выдаць актывіста. Кажа Андрэй Гнёт:
– У Інтэрпал правялі даследаванне. Яны сказалі так, яны не проста выглядаюць падазрона, яны парушаюць другі і трэці пункт статуту Інтэрпалу. Яны пацвердзілі, што гэта з’яўляецца палітычным пераследам. Сербія ўключыла з дыктатурай механізм нумар два – гэта двухбаковае пагадненне. Фармальна адмовіліся ад заяўкі Інтэрпалу і сказалі, што Інтэрпал ім непатрэбны, ён нічога не вырашае і ўключылі двухбаковае пагадненне.
Дамова паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія пра выдачу асоб для ажыццяўлення крымінальнага пераследу была падпісана ў горадзе Бялградзе 3 снежня 2019 года, і дзейнічае да гэтага часу.
Беларускае Радыё Рацыя