7 украінскіх дывізіёнаў адкрылі пастаянны збор 2-х мільёнаў грыўнаў на беспілотнікі, машыны і ваенныя патрэбы падраздзяленняў.
Амбасадарам збораў выступіў старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне, жаўнер дэсантна-штурмавой роты «Гонар» батальёна «Ваўкі Да Вінчы» Андрэй Кушняроў:
-Зборы ў нас ідуць дастаткова рэгулярна, бо заўсёды нечага нехапае. Зараз мы збіраем грошы на розныя тэхналогіі для роты «Гонар» батальёна «Ваўкі Да Вінчы». Мы збіраем на наземныя робаты, эвакуяцыйныя і баявыя, мы збіраем на дроны і на агульныя патрэбы падраздзялення – на рамонт і запраўку машын і так далей.
Найбольш актыўныя данатары атрымаюць у падарунак кнігу Марычкі Паплаўскайтэ “Цягнік прыбывае па раскладзе”, а таксама сшытак з подпісам Андрэя Кушнярова. Кожныя 100 грыўнаў данатаў даюць 1 шанец на выйгрыш.
Падтрымаць збор можна тут: Safe money transfer (monobank.ua)
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Андрэя Кушнярова: