BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Мядзведзеў пра рэйды сярод прызыўнікоў

Міжнародныя і ўкраінскія СМІ тыражуюць відэа пра так званыя “хапуны” сярод прызыўнікоў у гарадах Украіны.

Журналіст Андрэй Мядзведзеў лічыць такія відэа звыклай з’явай, у якой няма нічога неардынарнага:

– Калі браць апошнія відэапаведамленні ваенкаматаў – ТЦК, то такія з’явы адбываліся ўвесь час цягам поўнамаштабнай вайны, калі пачаліся розныя мабілізацыйныя мерапрыемствы. У гэтым нічога дзіўнага няма.

Па словах журналіста, ва Украіне скончыліся добраахвотнікі і амаль адсутнічае ратацыя на фронце:

– Патрыятычныя людзі, якія добраахвотна ішлі абараняць сваю краіну, яны можна сказаць ужо скончыліся. Яны ішлі ў першыя месяцы, стаялі чэргі, не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў. Зараз нічога гэтага ўжо няма.

Андрэй Мядзведзеў лічыць абавязкам кожнага грамадзяніна абараняць сваю краіну, аднак “Расея гэта 140 мільёнаў, Украіна – 40” і многія стамляюцца ваяваць амаль без ратацыі і адпачынку.

Беларускае Радыё Рацыя