Тэтральны калектыў “Пуговицы” ў супрацы з іншымі творчымі аб’яднаннямі рыхтуе вялікі фэст для дзяцей.

Распавядае акцёр, удзельнік “Пуговиц” і былы палітвязень Андрэй Трызубаў:
– 1 снежня мы разам з Аляксандрам Здановічам (Маляванычам), Домам творцаў (Сержуком Доўгушавым) плануем вялікі сямейны фестываль і фестываль кнігі ў Варшаве. Мы яшчэ не агучвалі, арганізацыйныя пытанні рашаюцца. Такая вось тусовачка будзе 1 снежня. Запрашаем усіх.
Плануецца, што на фэсце будзе некалькі розных пляцовак, сярод якіх – кніжная, мастацкая і кулінарная.
Падтрымаць падзею цяпер можна праз краўдфандынгавую платформу Gronka.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






