BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрій Арцемюк: Закон аб меншасцях варта перагледзець з пазіцыі сацыяльных і культурных патрэбаў

У Беластоку працягвае працу 4-я навуковая канферэнцыя пад назвай: «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на ​​еўрапейскім фоне». Мерапрыемства прысвечана 20-годдзю прыняцца ў Польшчы Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове.

У працы мерапрыемства прымае ўдзел намеснік кіраўніка Згуртавання ўкраінцаў Падляшша Андрій Арцемюк:

– Ліцэя ў нас як раз няма, на жаль, у адрозненні ад беларускай меншасці, але ёсць школы. Ёсць у Бельску школа, дзе можна вывучаць украінскую мову. Гэта крыху іншая сітуацыя, чым была 20 гадоў таму. Аднак ёсць патрэба ў пэўных зменах. З’яўляюцца новыя праблемы – у сацыяльным жыцці і ў культурным. Найбольшая праблема – са школьніцтвам.

У рамках канферэнцыі 10 снежня ў сценах Універсітэта ў Беластоку намеснік кіраўніка Згуртавання ўкраінцаў Падляшша Андрій Арцемюк прыме ўдзел і ў абмеркаванні, як Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове змяніў дзейнасць супольнасцяў.

Канферэнцыя праходзіць пад ганаровым патранатам старшыні Сейма Шымона Галоўні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя