BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, якія спрашчаюць прызнанне дакументаў аб беларускай адукацыі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі са збройным канфліктам. Але новаўводзіны палепшаць і становішча беларусаў. Сярод іншага, вырашаецца праблема з прызнаннем атэстатаў аб адукацыі.

Фота: © Sputnik 

Адна з паправак прадугледжвае, што атэстат, атрыманы ў краіне, якая дэнансавала пагадненні з Польшчай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі, можна будзе пацвердзіць у Польшчы. Гэта тычыцца дакументаў аб пачатковай, няпоўнай сярэдняй, сярэдняй адукацыі, у тым ліку прафэсійнай.

Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай аб супрацы ў сферы адукацыі ў лютым 2023 году.

Беларускае Радыё Рацыя