BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Дуда з жонкай павіншавалі з Раством вернікаў усходніх цэркваў Польшчы

Віншаванні вернікаў праваслаўнай царквы, грэка–каталіцкай царквы і іншых усходніх цэркваў у Польшчы з нагоды Раства Хрыстова і Новага года

Паважанае Духавенства і Шаноўныя Вернікі Праваслаўнай Царквы,
Грэка–каталіцкай царквы, а таксама іншых Усходніх Цэркваў у Польшчы!
Дарагія Суайчыннікі, а таксама Госці з Украіны і Беларусі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са святам Раства Госпада, напоўненым здароўем і мірам. Прагнем усім зычыць, каб у гэты адмысловы час у вашыя сэрцы прыйшла сапраўдная радасць і надзея. Няхай нараджэнне Хрыста ў Віфлееме прынясе суцяшэнне і ўмацуе сувязь, якая злучае вашыя сем’і, прыходы і рэлігійныя супольнасці. Няхай дадасць сіл і дапамагае пераадольваць усе нягоды. Зычым вам, каб супольнае, традыцыйнае адзначэнне гэтага Раства Хрыстова ўмацоўвала веру ў перамогу дабра над злом.
Каляднае пасланне абвяшчае “мір людзям добрай волі”. Няхай яно здзейсніцца ва ўсёй Польшчы, а таксама за ўсходняй мяжой нашай Айчыны, перадусім ва Украіне. Няхай Божае Дзіця благаслаўляе кожнага, хто адчувае патрэбу, а таксама тых, хто дапамагае ахвярам вайны.
Жадаем, каб у новым годзе, які пачынаецца, вы цешыліся добрым здароўем, сямейнай гармоніяй і мірам. Няхай ён прынясе вам паспяховае ажыццяўленне ўсіх планаў і задум, пераадоленне цяжкасцей ды надзею на добрую будучыню.
Хрыстос нараджаецца!

Анджэй Дуда
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча

Агата Корнхаўзэр–Дуда
Жонка Прэзідэнта Рэспублікі Польшча

Беларускае Радыё Рацыя