У Падляшскім музеі народнай культуры прэзентавалі стравы, якія ўвайшлі ў прэстыжны Спіс традыцыйных прадуктаў міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы, а таксама запрасілі жыхароў рэгіёна на ваяводскае свята ўраджаю – Дажынкі, якое адбудзецца 15 верасня ў Гайнаўцы.
Кажа гайнаўскі стараста Анджэй Скепка:
– Шмат разоў я быў у Беларусі. Бачыў як там Дажынкі выглядаюць. Мушу сказаць, што адрозненні невялікія. Найважнейшае – гэта падзяка для гаспадароў, якія вельмі цяжка працуюць і могуць паказаць свае сельскагаспадарчыя вынікі на такім свяце. Вельмі шчаслівы, што адбываюцца ваяводскія Дажынкі ў нашым Гайнаўскім павеце. Будуць і спевы, будуць і танцы, будзе і кулінарнае майстэрства. Думаю, што кожны знойдзе штосьці для сябе.
У Спіс традыцыйных прадуктаў міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы ўвайшлі традыцыйныя для Падляшша печыва са шкваркамі, квас, аладкі і свежаніна. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Падляшскі маршалак Лукаш Пракорым і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя