BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анэта Прымака-Онішк прэзентуе сваю кнігу ў Бельску-Падляшскім

«Камяні мусілі паляцець. Сціранае мінулае Падляшша” – такую назву мае новая кніга Анэты Прымакі-Онішк. Аўтарка на аснове сямейнай гісторыі апісвае складаныя і часта трагічныя лёсы праваслаўных беларусаў у даваеннай, ваеннай і пасляваннай Польшчы.

Спадзяюся, што гэтая кніга пачне якісьці працэс, які нам дапаможа гэтую гісторыю расказаць, але таксама неяк яе пражыць. Мы ўжо не мусілі цэлы час пра гэта думаць на сямейным узроўні. Для мяне гэты працэс пісання быў вельмі важны. Ну і спадзяюся, што кніга акажацца важнай і для другіх.

Сёння, 13 сакавіка, сустрэцца з Анэтай Прымакай-Онішк і пазнаёміцца з яе найнавейшай кнігай «Камяні мусілі паляцець. Сціранае мінулае Падляшша” змогуць жыхары Бельска-Падляшскага. Сустрэча адбудзецца ў Бельскім Доме Культуры. Пачатак а17-ай гадзіне.

This image has an empty alt attribute; its file name is kamienie_musialy_poleciec_-98-656x1024.jpg

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя