У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» прайшлі чарговыя заняткі курса беларускай мовы “MOVA NANOVA” у межах чацвёртага сезону. Філолаг Надзея Салаўёва, распавяла пра ўзаемадзеянне англіцызмаў і беларускіх слоў, падзялілася цікавымі прыкладамі і мовазнаўчымі назіраннямі.

Разам з іншымі ўражаннямі дзеліцца вядоўца заняткаў Марыя Грыц:
– Мы вельмі ўсцешаныя, што Хаб зноў прытуліў нас на новым месцы і што мы працягваем сезон.
– Непасрэдна ідзе прыліў англамоўных слоў у беларускую мову. Гэта сведчыць пра тое, што мова развіваецца, што яна жывая, што яна натуральная і што яна асімілюе.
– Вельмі шмат слоў, якія ўжо ўстаяліся ў нашай мове, яны таксама запазычаныя ад ангельскай, слова “медыя”, якое мы пастаянна выкарыстоўваем, “джынсы” і іншыя.
Асаблівай часткай сустрэчы стаў “чэмпіянат загадак”, дзе прысутныя спрабавалі адгадаць і растлумачыць значэнні розных словаў і выразаў, а лепшыя атрымалі прызы.
Заняткі “MOVA NANOVA” будуць праходзіць у Беларускім хабе “Новая Зямля” кожны другі панядзелак. Пачатак сустрэч а 19:00.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя






