BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анлайн-сустрэча з Беларускай Радай культуры

У аўторак, 30 студзеня, Беларуская Рада культуры ладзіць анлайн-інфасесію па выніках дзейнасці за 2023 год.

Дата: 30 студзеня. Час: 19.00 (час менскі). Месца: Zoom 

Запрашаюць творцаў, журналістаў, партнёраў і ўсіх зацікаўленых.

Раскажуць:

 як працуе Беларуская Рада культуры, чым займалася ў 2023 годзе і якіх вынікаў дасягнула; 

якія маюць планы. 

Прапануюць паразважаць разам пра сённяшні дзень і будучыню беларускай культуры і, вядома, адкажуць на вашыя пытанні.

Удзел бяруць:

кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін;

 унутраная каардынатарка Рады Надзея Гарэцкая

грант-менеджарка праграмы ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая

іншыя чальцы каманды Рады культуры. 

Да анлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю. Спасылку, што дазволіць далучыцца да сустрэчы, дашлюць на e-mail, указаны падчас рэгістрацыі. 

Рэгіструйцеся па спасылцы да 23.59 па менскім часе 29 студзеня.