Сітуацыя з увядзеннем абмежаванняў у прыгранічнай паласе іначай выглядае з пункту гледжання мясцовых жыхароў гміны Дубічы Царкоўныя, пра якую апошнім часам пішуць не толькі польскія, але і сусветныя медыя ў сувязі з нелегальнымі мігрантамі.

Радны гміны Войцех Сегень называе рашэнне польскіх уладаў пра ўвядзенне буфернай зоны і ўзмацненне вайсковай прысутнасці на мяжы «каланіяльнай палітыкай»:
-Я хацеў бы, каб людзі, якія хочуць закрыць нас у зоне, прыехалі да нас, і сказалі нам, чаму яны хочуць гэта зрабіць. Мы жывём тут з 12-га стагоддзя. Мы хочам, каб яны прыехалі і гаварылі з намі адкрыта.
Поўнасцю размова з Войцехам Сегенем прагучыць заўтра, 7 чэрвеня, у нашым ранішным эфіры ў рубрыцы «Госць Рацыі» у 8.10 хвілін паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя