Гастранамічныя і культурныя кантакты не выпаляць і дзясятак год канфрантацыі паміж уладамі Беларусі і Польшчы. Нават калі гэта надта хочацца уладам. У Беластоку застаецца памяць пра Гародню тым, што на вуліцы Сянкевіча ёсць кавярня «Гродна», а ў Гародні – рэстаран «Беласток», рэстаран беларускай кухні, які на вуліцы Савецкай.

Пра тое, што ў Беластоку ёсьць месцы, дзе можа беларус аб’яднацца за куфлем піва з крэўным, кажа музыка гурта «Дзяцюкі»; ён таксама працуе бармэнам, Уладзь «Дзядзенька» ў гутарцы з Юркам Ляшчынскім:
Вы слухалі частку перадачы Беларусы 21-га стагоддзя, Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 20-ай гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіне 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», можна паслухаць з панядзелка па чацвер, у названым часе, на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя






