Змены ў псіхалогіі беларускай нацыі – вельмі працяглы працэс. А палітыка былога старшыні саўгасу, узурпатара Лукашэнкі прывяла да прызнання значнай часткі жыхароў Беларусі цэнтралізацыі ўлады ў адных руках.

Юрка Ляшчынскі пытае ў Наталлі Крывашэй, цяпер жыхаркі Беластока, у мінулым – Гомеля, ці істотна змянілі характар беларусаў акцыі пратэсту, за гвалт і фальсіфікацыю выбараў 2020 года?
Гэта была частка перадачы „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“, Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20:30 паводле польскага часу, ці а 21:30 паводле беларускага. Увесь цыкл праграмаў „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“, можна паслухаць з панядзелка па чацвер, у названым часе, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.






