BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя»: новы жыхар Беластоку

Нашыя суайчыннікі, якія апынуліся пад пагрозай рэпрэсіяў на Радзіме, уцяклі на чужыну, і нават не маючы сродкаў, набываюць шанц ураўнаць свой дабрабыт, здабыць новую прафэсію, уладкавацца на працу, і захаваўшы ў той самы час, у глыбокім нутраным сховішчы свае душы, тугу па родным краі. Юрка Ляшчынскі гутарыць з Аляксандрам, новым беластоцкім жыхаром, як ён набываў сваю кампетэнцыю, уладкоўваў жыццё за год эміграцыі.

Вы слухалі частку перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20:30 паводле польскага часу, ці а 21:30 паводле Беларускага часу. Перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» гучаць ад панядзелка па чацвер у гэты час. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», можна паслухаць у падкастах сайта нашага Радыё.

Беларускае Радыё Рацыя