BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Беласточчына – малая бацькаўшчына»

Як важна, калі на чале журы музычнага фестывалю стаіць добры кампазітар, адмысловец сваёй справы. У гэтым пераканаўся Мікола Бушко як сталы дырэктар міжнароднага фэсту царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2025». Фэст гэты па ранейшаму прыцягвае інтарэс удзельнікаў і слухачоў. А сёлета гэтаму музычнаму форуму ўжо сорак тры гады. 

Мікола Бушко расказвае ў гутарцы з Юркам Ляшчынскім пра гістарычныя пуцявіны фестывалю, які пачынаецца за камуністычнай уладай.

Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць 27 чэрвеня а чатырнаццатай гадзіне дзесяць хвілінаў. Тым, хто не здолее праслухаць удзень, прапануем паўтор перадачы а дваццатай гадзіне трыццаць хвілінаў паводле польскага часу. Для слухачоў з Беларусі перадачы гучаць на гадзіну пазней, а значыць а 15.10, і 21.30.  

Беларускае Радыё Рацыя